Затрымалі чатырох работнікаў «Гомельтранснафты»
Пра затрыманне ў Гомелі чатырох работнікаў ААТ «Гомельтранснафта Дружба» паведаміў «Флагшток».
01.02.2023 / 20:22
Як паведаміла крыніца «Флагштока», знаёмая з сітуацыяй, прычынай сённяшніх затрыманняў стала наведванне работнікамі прадпрыемства з працоўных камп'ютараў інтэрнэт-рэсурсаў, якія рэжым Лукашэнкі прызнаў «экстрэмісцкімі».