Журналіста Паўла Падабеда пасля 15 сутак арышту перавялі на «Валадарку»

4 лютага скончыліся 15 сутак адміністрацыйнага арышту, якім пакаралі відэааператара Паўла Падабеда. Аднак на волю ён не выйшаў.

05.02.2023 / 12:33

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, Паўла Падабеда перавялі ў СІЗА №1 Мінска і завялі крымінальную справу.

Да таго Паўла Падабеда ўтрымлівалі ў ІЧУ Мінскага раёна, абвінаваціўшы ў распаўсюдзе (рэпосце) «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Аднак напярэдадні дня меркаванага вызвалення яго перавезлі ў ізалятар на Акрэсціна, дзе правялі допыт.

Nashaniva.com