Ва Украіне — новыя кіраўнікі МУС і СБУ

Вярхоўная Рада Украіны прызначала Ігара Кліменку міністрам унутраных спраў, а Васіля Малюка — кіраўніком Службы бяспекі Украіны.

07.02.2023 / 12:57

Кліменка ўзначаліў ведамства пасля гібелі падчас крушэння верталёта міністра Дзяніса Манстырскага. З 2019 года ён узначальваў Нацыянальную паліцыю Украіны і быў намеснікам міністра ўнутраных спраў.

Малюк з 18 ліпеня 2022 года выконваў абавязкі кіраўніка СБУ пасля адстаўкі Івана Баканава.

Nashaniva.com