Баранавіцкага актывіста Мікалая Чарнавуса арыштавалі на 15 сутак

Учора, 7 лютага, у Баранавічах адбыўся суд над Мікалаем Чарнавусам-малодшым. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Арцём Падалянец прызнаў Мікалая вінаватым і прызначыў яму 15 сутак арышту, піша «Вясна».

08.02.2023 / 11:32

Па папярэдняй інфармацыі, супраць Чарнавуса-малодшага ўзбуджана крымінальная справа паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі).

Мікалая Чарнавуса затрымалі 2 лютага ў Баранавічах, дома правялі ператрус.

Прыкладна а 6-й раніцы каля 10 сілавікоў у бронекамізэльках са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералезлі цераз плот і гучна пачалі грукаць у вокны з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спінай.

Nashaniva.com