У Бабруйску работніца завода перакуліла на сябе вядро сернай кіслаты

Няшчасны выпадак адбыўся 13 лютага.

15.02.2023 / 15:22

У бальніцу з хімічнымі апёкамі дастаўлена жыхарка Бабруйска. Яна распавяла, што на працы выпадкова выліла на сябе серную кіслату.

Высветлілася, што жанчына парушыла правілы тэхнікі бяспекі і ўмяшалася ў тэхналагічны працэс па вытворчасці этылавага спірту. Спроба ўручную паскорыць працу абярнулася для яе моцнымі апёкамі.

Следчы камітэт праводзіць праверку.

Nashaniva.com