Анкахворага палітвязня, затрыманага пасля вяртання з-за мяжы, пачнуць судзіць 21 лютага

У сярэдзіне снежня ў Баранавічах быў затрыманы 28-гадовы Анатоль Пугач.

16.02.2023 / 16:24

Затрыманне адбылося амаль адразу пасля вяртання з Польшчы. Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследаванне: у яго знайшлі анкалагічнае захворванне. У студзені суд адмовіў у змене Анатолю меры стрымання, бо ў яго ёсць польскі дазвол на жыхарства.

Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі паводле арт. 368 КК. Суд над ім распачнецца 21 лютага ў Баранавічах. Справу будзе разглядаць суддзя Аксана Літвінчык.

Падтрымаць Анатоля: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Пугач Анатоль Барысавіч.

Nashaniva.com