Парламент Славакіі прызнаў Расію краінай — спонсарам тэрарызму

16.02.2023 / 16:30

Як паведамляе выданне Aktuality, славацкія дэпутаты асудзілі ўварванне Расіі ва Украіну, удары па аб'ектах інфраструктуры, а таксама ядзерны шантаж.

Парламентарыі таксама выступілі за стварэнне спецыяльнага трыбунала для расследавання ўчыненых Расіяй злачынстваў і падкрэслілі, што не прызнаюць акупаваныя Расіяй тэрыторыі часткай РФ.

Парламент Славакіі прызнаў Расію дзяржавай-спонсарам тэрарызму.

Учора аналагічны крок зрабіла Чэхія.

Nashaniva.com