Закрыўся мінскі рэстабар «Дом», уладальніка якога затрымлівалі разам з сям'ёй

У сацсетках рэстабара напісалі, што ён закрыты з тэхнічных прычын. Але, наколькі вядома, гэта не часовае рашэнне — «Дом» больш не працуе.

17.02.2023 / 11:19

Фота: Relax.by

Рэстабар «Дом» знаходзіўся на вуліцы Рэвалюцыйнай.

Яго ўласнік — рэстаратар Сяргей Міргародскі. 

У жніўні мінулага года яго затрымлівалі разам з жонкай і дарослым сынам. Тады яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў пратэстах у 2020-м. Ці заводзілася крымінальная справа, невядома.

Чытайце таксама: 

Затрымалі мінскага рэстаратара разам з сям'ёй

«Вясна»: Па «справе Зельцэра» ў Беларусі асуджаныя 114 чалавек, 99 з якіх — да пазбаўлення волі

Стала вядома пра выкананне смяротнага прысуду случчаку Віктару Скрундзіку

Nashaniva.com