Motolkohelp: Каля аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць сілавікоў

Пачынаючы з 11-й гадзіны ў ваколіцах аэрадрома «Мачулішчы» назіраецца актыўнасць ДАІ і Унутраных войскаў. Паводле папярэдніх звестак, у некалькіх месцах вакол аэрадрома ДАІ спыняла машыны і правяралі багажнікі і дакументы кіроўцаў, паведамляе на падставе сваіх крыніц Антон Матолька.

26.02.2023 / 14:59

Пазней быў заўважаны рух МАЗаў Унутраных войскаў да аэрадрома.

Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць, што раніцай было чуваць некалькі гукаў, падобных да выбухі, аднак гэтая інфармацыя на дадзены момант не пацверджаная. 

Nashaniva.com