Метрапалітэн закупіць сем новых цягнікоў «Масква» для трэцяй лініі

Сем новых чатырохвагонных саставаў набудзе сталічны метрапалітэн для перавозак пасажыраў па трэцяй лініі падземкі. Пра гэта падчас аператыўнай нарады ў гарадской адміністрацыі паведаміў дырэктар прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» Уладзімір Сотнікаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

27.02.2023 / 15:36

— Праведзены адпаведны тэндар, — сказаў У. Сотнікаў. — Па яго выніках рухомы састаў будзе пастаўляць расійскі вытворца —прадпрыемства «Метровагонмаш».

Саставы паступяць да моманту ўводу ў эксплуатацыю ўчастка трэцяй лініі метро да станцыі «Слуцкі Гасцінец».

— Гэта будуць цягнікі новага пакалення «Масква». Сярод іншага ў іх прадугледжаны кандыцыянаванне вагонаў, сістэма шумапаніжэння, а таксама будуць абсталяваны раз'ёмы для падзарадкі гаджэтаў, — дадаў У. Сотнікаў.

Nashaniva.com