Концерт «Лайбаха» ў Кіеве адменены

Славенская група пацвердзіла, што канцэрт быў адменены мясцовым арганізатарам, бо абвестка выклікала занадта шмат спрэчак і супярэчлівую рэакцыю ва Украіне.

27.02.2023 / 16:12

«Лайбах» выступаў у КНДР

Канцэрт гурта Laibach у сталіцы Украіны Кіеве, які быў анансаваны на 31 сакавіка, адменены. Група пацвердзіла, што арганізатар адмяніў канцэрт у нядзелю, таму што аб'ява выклікала занадта шмат спрэчак і супярэчлівую рэакцыю ва Украіне.

Мясцовы арганізатар канцэрту абвясціў у адной з сацыяльных сетак, што канцэрт быў адменены з-за гарачых спрэчак па нагоды поглядаў групы на прычыны вайны ва Украіне.

«Каб прадухіліць непатрэбны падзел украінцаў на розныя лагеры і ліквідаваць прычыну разладу, мы вырашылі адмяніць канцэрт гурта Laibach», — паведаміў арганізатар у фэйсбуку. На сайце concert.ua продаж квіткоў на канцэрт таксама быў прыпынены.

Канцэрт павінен быў стаць першым у Кіеве канцэртам заходняй групы з часу пачатку вайны.

Nashaniva.com