ГУР Украіны патлумачыла, чаму ўзнагародзіла кіеўскую блогерку з рэпутацыяй эскортніцы

Аксана Валашчук, вядомая як Ксюша Манекен, нядаўна атрымала ўзнагароду Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны — медаль «За садзейнічанне вайсковай выведцы Украіны» II ступені. Пасля з'яўлення гэтай інфармацыі ў публічнай прасторы ва Украіне разгарэўся скандал. Дзяўчыне згадалі яе заявы 2015 года пра тое, што ёй абыякава, чый Крым, і рэпутацыю эскортніцы.

05.03.2023 / 19:29

Галоўнае ўпраўленне разведкі адрэагавала і патлумачыла ў каментары «Украінскай праўдзе», што структура можа прыцягваць да выканання задач людзей розных прафесій.

Аксана Валашчук, вядомая як Ксюша Манекен

«Задачы Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны выконваюць многія публічныя і не публічныя людзі, якія не афішуюць сваю дзейнасць.

Ваенная разведка — асабліва ў краіне, якая ваюе, — гэта спецыфічная структура, якая выконвае часам вельмі спецыфічныя задачы. Па зразумелых прычынах, разведка не можа раскрываць усе метады сваёй дзейнасці на шырокую публіку.

З прычыны асаблівасцяў пэўных задач, для іх выканання структура можа прыцягваць вельмі розных людзей, розных прафесій, статусу, з асаблівымі навыкамі. На шчасце, вельмі розныя прадстаўнікі нашага грамадства гатовыя дапамагаць Украіне.

У той жа час няправільна публікаваць усе інструменты дасягнення пастаўленых задач, прынамсі, да перамогі», — пракаментавалі ў ГУР.

Чытайце таксама: Ордэн ад ГУР атрымала кіеўская блогерка з рэпутацыяй эскортніцы

Nashaniva.com