У Польшчы п'яны беларус заехаў на фуры проста ў сцяну будынка

37-гадовы грамадзянін Беларусі, знаходзячыся за рулём фуры, заехаў у сцяну будынка пад Бяла-Падляскай, паведамляе Lublin112.pl. Здарэнне адбылося на тэрыторыі аўтазаправачнай станцыі.

15.03.2023 / 20:21

Паліцыя атрымала сігнал, што грузавік заехаў у будынак, а ягоны кіроўца п'яны.

Прыбыўшы на месца, паліцыянты высветлілі, што за рулём знаходзіцца грамадзянін Беларусі. Алкатэстар выявіў у яго больш за 2 праміле алкаголю. Пасля таго мужчыну затрымалі і ўзялі ў яго кроў на аналіз.

Беларусу выставілі абвінавачванне ў кіраванні ў нецвярозым стане. Артыкул прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі. Таксама яму давядзецца заплаціць штраф не менш за 5 тысяч злотых (больш за 1,1 тыс. даляраў).

Акрамя таго, суд можа накласці забарону на кіраванне транспартнымі сродкамі на тэрмін да 15 гадоў. Мінімальны тэрмін забароны складае тры гады.

Nashaniva.com