У Гарадку затрымалі Леаніда Гаравога

Пра затрыманне гарадоцкага актывіста Леаніда Гаравога паведаміла Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя. Гаравы — сябра яе Цэнтральнай рэвізійнай камісіі. 

15.03.2023 / 23:42

Паведамляецца, што суд над Леанідам Гаравым адбудзецца 16 сакавіка, да суда ён змешчаны ў ізалятар.

Гаравога вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус.

Nashaniva.com