Сёння пачынаецца суд над былым журналістам АНТ Дзмітрыем Семчанкам
Дзмітрыя Семчанку абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Ягоную справу пачнуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе, працэс будзе весці суддзя Яўген Пісарэвіч.
21.03.2023 / 08:52
Дзмiтрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала АНТ.
15 верасня мінулага года яго затрымалі разам з жонкай і спачатку яму прысуджалі суткі. Пазней, аднак, стала вядома, што супраць Семчанкі распачалі крымінальную справу.
Журналіст Дзмітрый Семчанка з-за кратаў: «Прыемная ўвага, якая надае сэнс маім учынкам»