У Маскве прыйшлі з ператрусамі да супрацоўнікаў «Мемарыяла»

У самім таварыстве заявілі пра ператрусы ў старшыні праўлення Яна Рачынскага, сустаршыні Алега Арлова, гісторыка Мікіты Пятрова, маці супрацоўніцы арганізацыі Аляксандры Паліванавай — Марыны, захавальніцы архіва Ірыны Астроўскай, а таксама ў супрацоўніц Галіны Ярданскай і Аліны Казловай.

21.03.2023 / 09:03

Старшыня праўлення «Мемарыяла» Янг Рачынскі падчас атрымання Нобелеўскай прэміі ў Осла 10 снежня 2022 года. Фота: Markus Schreiber / AP

Ператрусы праходзяць па справе аб «Рэабілітацыі нацызму», якую распачалі ў пачатку сакавіка: следства лічыць, што праваабаронцы ўносілі нацысцкіх злачынцаў у спісы незаконна рэпрэсаваных асоб.

СК завёў справу аб рэабілітацыі нацызму (арт. 354.1 КК) у дачыненні да «Мемарыяла» ў пачатку сакавіка. Справу распачалі супраць яго неўстаноўленых супрацоўнікаў, следства западозрыла іх у тым, што яны « прыраўноўвалі калабарацыяністаў да ахвяр палітычных рэпрэсій і распаўсюджвалі загадзя ілжывыя звесткі аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі».

«Мемарыял» у 2022 годзе атрымаў разам з беларусам Алесем Бяляцкім нобелеўскую прэмію міра. У Расіі арганізацыя прызнаная замежным агентам і ліквідаваная.

Чытайце таксама:

Прадстаўнік «Мемарыяла» ў нобелеўскай прамове назваў вайну супраць Украіны «вар’яцкай, злачыннай і захопніцкай»

Nashaniva.com