Прарэктара адной са сталічных ВНУ абвінавацілі ў карупцыі. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі

Прарэктара адной з ВНУ Менска абвінавацілі ў хабарніцтве. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

23.03.2023 / 11:20

Па даных следства, на працягу паўтары гадоў прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце аднаго са сталічных універсітэтаў атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў прыватных арганізацый за спрыяльнае вырашэнне пытанняў — у прыватнасці, праводзіў падстаўныя працэдуры закупак і вызначаў сваіх знаёмых у якасці вытворцаў будаўнічых работ.

54-гадовы абвінавачаны атрымліваў адкаты — у СК выявілі 7 эпізодаў злачыннай дзейнасці фігуранта, а агульная сума хабараў склала больш за 3 тысячы рублёў.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя паводле ч. ч.1 і 2 арт. 430 (атрыманне хабару, здзейсненае паўторна) КК Беларусі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Мужчына ўзяты пад варту, на яго маёмасць накладзены арышт на суму больш за 37 тысяч рублёў.

Стала вядома, куды знік былы дырэктар ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання». Яму далі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Nashaniva.com