Украінскі бок расказаў аб расследаванні смерці байца ТРА на мяжы з Беларуссю. У яго смерці вінавацілі і беларускі бок

33-гадовы баец украінскай тэрытарыяльнай абароны Сяргей Панасюк загінуў 25 лютага падчас выканання баявога задання. Трагедыя адбылася на назіральным посце ўкраінска-беларускай мяжы. Родныя вайскоўца лічаць, што яго забілі стрэлам з беларускага боку. Украінскі бок распавёў пра першыя вынікі расследавання.

23.03.2023 / 14:21

Сяргей Панасюк. Фота: з сямейнага альбому

Следствам устаноўлена, што здарэнне адбылося 25 лютага каля 02:00 паблізу вёскі Тур Ковельского раёна Валынскай вобласці.

«Вайскоўцы пад камандаваннем камандзіра адкрылі агонь па цэлі пасля атрымання паведамлення аб зʼяўленні невядомых асоб у раёне мяжы Украіны з Беларуссю»,

— паведаміў дырэктар тэрытарыяльнага ўпраўлення Дзяржаўнага бюро расследаванняў (ДБР) у Львове Руслан Ляшко.

У выніку адзін з вайскоўцаў быў паранены і памёр падчас транспарціроўкі.

У ДБР адзначылі, што ўжо дапытаныя ўсе сведкі, расследаванне працягваецца. У цяперашні час прызначаныя экспертызы, па выніках якіх будуць устаноўлены абставіны здарэння.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі гэта адзіная крымінальная вытворчасць у Львоўскім упраўленні СКБ аб парушэнні правілаў нясення баявога дзяжурства.

Больш падрабязна пра расследаванне гібелі салдата ў Бюро не паведамляюць, спасылаючыся на таямніцу следства.

«Іншыя звесткі ўтрымліваюць тайну дасудовага расследавання, і ў мэтах забеспячэння інтарэсаў следства доступ да іх абмежаваны», — гаворыцца ў адказе.

Nashaniva.com