Валерыю Меладзэ даравалі фразу «Героям слава». Уезд у Расію яму не забароняць, грамадзянства РФ пазбаўляць не будуць 

У пачатку студзеня спявак выступаў у Дубаі на канцэрце і працягнуў фразу «Слава Украіне».

24.03.2023 / 10:41

Відэа дайшло да актывістаў «Арміі абаронцаў Айчыны», якія і падалі заяву ў СК і Генпракуратуру. Яны патрабавалі даць ацэнку выхадкі артыста і праверыць ці законна ён атрымаў грамадзянства РФ пасля распаду СССР.

Кампетэнтныя органы паглядзелі відэа і вырашылі: усё ок, у матэрыялах справы няма дастаткова аб'ектыўна пацверджаных дадзеных, што Валерый Шатаевіч парушыў закон.

Але ўсё можа заўсёды памяняцца.

Чытайце таксама:

Валерыя Меладзэ патрабуюць пазбавіць расійскага грамадзянства. У адказ на гэта ён зноў асудзіў вайну ва Украіне

Максім Галкін адказаў «Героям слава!» на «Слава Украіне!»

Nashaniva.com