ЗША ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх кампаній, фізічных асоб і самалёта Лукашэнкі

Як тлумачыць Мінфін ЗША, Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) унесла ў чорны спіс «Боінг» Лукашэнкі, два аўтазаводы і шэраг фізічных асоб.

24.03.2023 / 18:09

«Боінг 737», якім карыстаецца Лукашэнка, патрапіў пад санкцыі таму, што ён і яго сям'я выкарыстоўваюць лайнер для асабістых і міжнародных паездак. Пад абмежаванні трапілі таксама МАЗ і БелАЗ.

Таксама Дзярждэпартамент увёў візавыя абмежаванні яшчэ ў дачыненні да 14 чалавек, у тым ліку для службовых асоб. Пад абмежаваннямі апынуліся дырэктары МАЗа і БелАЗа Валерый Іванковіч і Сяргей Нікіфаровіч.

Абмежаванні таксама закранулі членаў ЦВК: Ігара Карпенку, Алену Балдоўскую, Дзяніса Дука, Алену Кунцэвіч, Аляксандра Ткачова, Кацярыну Фядосенка, Аляксандра Южына.

Чытайце таксама:

«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі

Nashaniva.com