Участак у Белавежскай пушчы прадалі з аўкцыёну за 40 тысяч рублёў

Некалькі дзён таму ў Брэсце прайшлі таргі зямельнымі ўчасткамі, размешчанымі ў Камянецкім раёне. Адзін з іх знаходзіцца на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Як піша «Вечерний Брест», участак прадалі за 40 тысяч рублёў.

25.03.2023 / 16:40

Фота Брэсцкага цэнтра кіравання нерухомасцю

Участак у 19 сотак для будаўніцтва жылога аднакватэрнага дома знаходзіцца ў вёсцы Абрамава, за 2 км ад уваходу ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Побач векавы лес, а зусім недалёка вальеры, музей прыроды і кавярня.

Пачатковая цана лота была зусім невялікая — 875 рублёў. Але цікавасць да ўчастка праявілі адразу дзевяць чалавек, у выніку лот прадалі за 40 тыс. рублёў (каля 14 тыс. даляраў).

Чытайце таксама: 

У Чачэрску выставілі на таргі графскую сядзібу

У Сенненскім раёне выставілі на продаж рэшткі маёнтка, у якім некалі працаваў Янка Купала

У Слуцку зноў выставілі на продаж гістарычны будынак былога камерцыйнага вучылішча. За чатыры месяцы ён патаннеў у пяць разоў

Nashaniva.com