ДАІ ўвяла план «Надвор'е» з-за складаных умоў надвор'я

УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама абвясціла аб задзейнічанні плана «Надвор'е». Сёння ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру і ападкаў.

28.03.2023 / 08:35

Фота: БелТА

У сталіцы з раніцы назіраецца інтэнсіўны снег.

«У горадзе ідзе снег. Усім удзельнікам дарожнага руху трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі! Асноўныя правілы бяспечнага кіравання ў зімовы час года — зніжайце хуткасць, павялічвайце дыстанцыю, пазбягайце рэзкіх рухаў і трымаеце шкла і люстэркі ў чысціні», — папярэдзілі ў ДАІ.

Экіпажы ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху, якія апынуліся ў складанай сітуацыі на дарозе.

Не Хаўер, але ўсё ж. Беларусь засыпала снегам ФОТЫ

Nashaniva.com