У Гомелі п'яны мужчына зваліўся ў канаву і загінуў

Трагічнае здарэнне адбылося ў аўторак на вуліцы 3-я Тэхнічная.

29.03.2023 / 07:51

Месца здарэння. Фота: Таварыства выратавання на водах

Загінулы — 54-гадовы мужчына: паводле папярэдняй інфармацыі, п'яны, ён зваліўся ў канаву з вадой.

Цела загінулага дасталі работнікі Таварыства выратавання на водах, медыкі канстатавалі смерць. Дакладная прычына смерці высвятляецца.

— На жаль, на тэрыторыі нашай вобласці з пачатку года большая частка ўтапленняў адбылася па падобным «сцэнары», — адзначылі ў таварыстве.

Nashaniva.com