Всеволод Стебурако. На смерць Радзімы. Стихотворение

Всеволод Стебурако опубликовал в своем фейсбуке новое стихотворение.

29.03.2023 / 12:21

***

З чаго пайшло
і як распачалося?
З чабора паху,
грушы над Дняпром,
птушынага рознагалосься?
Ці з дзіўнага сьвятла,
што дорыць восень,
ці з той вады,
якую п'еш нагбом?

І не ўзгадаць цяпер.
Гадоў завеі
туманяць каляроваю смугой
абрысы постацяў,
імёны і падзеі
сплываюць з невымоўнаю тугой.
Ці нават без яе 
ў нябыт ідуць з палёгкай.
Хутчэй імкне бясконцы карагод.
І рэха не чуваць, як не галёкай Э,
і на крыніцах неадольны лёд.

І толькі груша,
аблачынкай лёгкай,
Стагоддзямі цьвіце 
апошні год…

Nashaniva.com