У Слуцку 12-гадовая дзяўчынка мыла акно звонку на 9-м паверсе. На наступны дзень з сям'і забралі дзяцей

Здарэнне адбылося ў аўторак, калі відавочцы паведамілі ў міліцыю і ратавальнікам пра падлетка, які стаіць на акне на дзявятым паверсе шматкватэрнага дома. У той дзень быў моцны вецер і снег, паведамляе выданне «Слуцкі край».

30.03.2023 / 10:52

Дзяўчынка мые акно на 9-м паверсе. Фота «Слуцкі край».

Калі службы прыбылі на месца, дзіця знаходзілася ўжо ў кватэры. Аказалася, што 12-гадовая дзяўчынка мыла вокны, не падазраючы аб магчымай небяспецы для свайго жыцця. Яна была дома адна разам з іншымі сёстрамі. Іх маці да таго часу яшчэ не вярнулася з працы.

За гэтай сям'ёй, у якой жывуць пяцёра дзяцей, назірае камісія па справах непаўналетніх, бо яны прызнаныя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Старэйшы сын жыве ў цёткі.

Камісія па справах непаўналетніх хутка зрэагавала на здарэнне, запрасіўшы на пасяджэнне маці, дзяцей, кіраўнікоў устаноў адукацыі. Бацька не з'явіўся.

Рашэнне было прынята аднагалосна — адабраць дзяцей з сям'і, так як маці не ажыццяўляе належны кантроль за імі, яны часта застаюцца без нагляду.

Чытайце таксама:

«Мужыкі памерлі». У вёсцы пад Слуцкам засталося пяць жанчын

«Нам застанецца толькі прадаць дом і зʼехаць адсюль». Адкіды сталічнай каналізацыі сабраліся вазіць пад Маладзечна. Мясцовыя супраць

Nashaniva.com