Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі да яго звярнуліся з пытаннем пра абмен Андрэя Пачобута. Юрый Васкрасенскі запытаў, які адказ будзе польскім уладам, якія гатовы на гэты абмен.

31.03.2023 / 15:32

Андрэй Пачобут. Фота: БелТА

«Яны прапануюць нам абмяняць Пачобута на нейкі кавалак мяжы. На «Баброўнікі», пункт пропуску. Калі мне прапанавалі, я наогул быў у жаху. Як можна чалавека абмяняць на пункт пропуску? Ну не трэба вам гэты пункт — добра, закрывайце. Мы туды практычна не едзем у мэтах эканомікі і дзяржаўных інтарэсаў. Але абмен дык адмен, — адказаў Лукашэнка.

— Магу сёння публічна (я яшчэ не даручаў нашым адпаведным органам і вам пра гэта не казаў), але скажу публічна:

калі яны хочуць Пачобута гэтага ці Пачабута абмяняць на нешта, ну дык у нас у Польшчы Лахушкі (так зняважліва Лукашэнка называе Паўла Латушку. — НН). Але мяняць Лахушку на Пачабута адзін на адзін я не пагаджуся, усю групу сюды. Яны там — як гэта, НАУ, ГАУ, як называецца гэты ўрад на чале з ім — сюды гэты ўрад на чале з Лахушкай, і я аддаю Пачабута.

Перадай ім, да вечара вырашым пытанне».

Выказаўся Лукашэнка і наконт Святланы Ціханоўскай.

«Святлане дамоў трэба ехаць. Ну колькі ёй далі, 10-12 год за супрацьпраўную дзейнасць (Ціханоўскай завочна прысудзілі 15 год. — НН)? Ну пакуль з Сяргеем у адной камеры пасядзіць. Спецадзенне б шыла нейкае, дзеці б прыязджалі, нейкі рэжым стварылі б. Ну са сваім мужыком бы жыла», — заявіў Лукашэнка.

Журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Памежны пераход «Баброўнікі» перагарадзілі бетоннымі блокамі ФОТА

Nashaniva.com