У Талачынскім раёне мужчына хацеў сябе спаліць

У Талачынскім раёне ў бальніцу з апёкамі трапіў беларус, які паспрабаваў здзейсніць суіцыд у пасёлку Байкал. Падрабязнасці апублікавалі ў сутачнай зводцы МНС.

01.04.2023 / 15:45

Спроба самаспалення здарылася ў пятніцу, 31 сакавіка. Каля 19.38 гадзін з медустановы паведамілі аб шпіталізацыі мужчыны 1972 года нараджэння.

Беспрацоўны беларус паспрабаваў здзейсніць суіцыд і падпаліў на сабе адзенне на тэрыторыі прыватнага дома. Яго шпіталізавалі з апёкамі.

Чытайце таксама:

На праспекце Незалежнасці гарэў аўтобус з пасажырамі

Гродзенцу не спадабалася гучная размова двух хлопцаў на вуліцы. Ён стрэліў з «пнеўматыкі» і трапіў аднаму ў вока

Качагар забіў жонку і хацеў спаліць цела, але калега выклікаў міліцыю. Пакуль тыя ехалі, качагар павесіўся

Nashaniva.com