Колькасць зваротаў у «камісію па вяртанні» ўзрасла да 56-ці — Швед

Генеральны пракурор Андрэй Швед заявіў, што ў кіраваную ім камісію па вяртанні беларусаў, якія з'ехалі, паступіла нібыта ўжо 56 заяў.

01.04.2023 / 22:36

Андрэй Швед

«Праца ідзе, паступіла 56 зваротаў ужо з-за мяжы. Матэрыялы рыхтуюцца да пасяджэння камісіі. І я думаю, у бліжэйшы час першую частку гэтых зваротаў мы разгледзім ва ўстаноўленым указам кіраўніка дзяржавы парадку», — расказаў Швед у эфіры тэлеканала АНТ.

Камісія па вяртанні запрацавала ў пачатку лютага 2023 года. У сакавіку паведамлялася, што за месяц яе працы ў камісію звярнуліся 23 чалавекі, але большасць заяў «не адпавядала» прапісаным ва ўказе крытэрыям.

Ад тых, хто звяртаецца ў камісію, патрабуюць растлумачыць, чаму яны асцерагаюцца вярнуцца (фактычна данесці самім на сябе), раскаяцца і прынесці публічныя прабачэнні (публічна прынізіцца) і пакрыць прычыненую шкоду (падтрымаць сваіх мучыцеляў матэрыяльна). Такія ўмовы слаба матывуюць нават тых, хто не змог добра ўладкавацца на чужыне і моцна сумуе па радзіме. Тым больш што любыя дадатковыя каментарыі і тлумачэнні лукашэнкаўскіх чыноўнікаў і прапагандыстаў, як правіла, не дадаюць аптымізму, бо яны, як правіла, прасякнутыя настроенасцю помсціць, а не прабачаць.

Чытайце таксама:

За месяц лукашысты дачакаліся «ажно» 23 зваротаў у «камісію па вяртанні». Але яны іх не цешаць

Пракуратура заявіла пра першы зварот у «камісію для эмігрантаў». А гэта была рэдактарка «Белсата»

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

Nashaniva.com