У Беларусі хлеб даражэйшы, чым ва Украіне, дзе ідзе вайна. Колькі каштуе хлеб у розных краінах свету

Спецыялісты аналітычнага сэрвісу Numbeo абнавілі рэйтынг краін па кошце хлеба. Даныя сэрвісу Numbeo рэгиструюцт цану бохана свежага белага хлеба вагой 500 г.

02.04.2023 / 11:09

Па стане на 24 сакавіка 2023 года самая нізкая цана ў свеце на белы хлеб зарэгістраваная ў Тунісе — $0,14, Алжыры ($0,16) і Казахстане ($0,36).

У Беларусі ($0,65) хлеб даражэйшы, чым ва Украіне ($0,58) і Расіі ($0,60).

У іншых нашых суседзяў цэны большыя — Польшча — $0,98, Эстонія — $1,16, Латвія — $1,23, Літва — $1,43.

Самыя высокія цэны на белы хлеб адзначаны ў Даніі ($2,87), Нарвегіі ($2,88), Ісландыі ($3,15), ЗША ($3,27) і Швейцарыі ($3,28).

Nashaniva.com