Новы комплекс насупраць Палаца незалежнасці амаль пабудаваны. Вось як ён выглядае

На праспекце Пераможцаў у Мінску завяршаецца будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу. Яго рэалізуе кампанія «БелГлобалГарант», сузаснавальнікам якой з'яўляецца бізнэсмен і экс-кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын. Першапачатковы праект будынка зведаў змены. Як ён выглядае цяпер, паказвае Realt.by.

02.04.2023 / 16:29

Фота тут і далей: realt.by

Узімку 2021 года Мінгарвыканкам перадаў у арэнду кампаніі «БелГлобалГарант» два ўчасткі агульнай плошчай каля 2,6 гектара на месцы аўтастаянкі паміж Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і праспектам Пераможцаў. 

Тады ж тут пачалі будаваць шматфункцыянальны комплекс. Яго праект першапачаткова распрацоўвала «Творчая майстэрня 7». Ён быў такім:

Канчатковы ж праект будынка распрацавала кампанія Viaset. Яно ў выніку будзе вось такім:

Цяпер будаўніцтва ўжо на фінішнай стадыі. Візуальна комплекс на 32 тысячы квадратных метраў амаль гатовы, і ўжо ёсць дакладнае ўяўленне, якім ён будзе. Праўда, здаць яго павінны былі яшчэ ў верасні 2022 года.

Будынак уяўляе сабой тры аўтаномныя корпусы, у якіх размесцяцца 40 офісаў класа А: на змену калідорнаму размяшчэнню тут прыходзіць апартаментнае з двухбаковым асвятленнем.

Будзе пабудаваны паркінг. Па суседстве з комплексам размяшчаецца Рэспубліканскі цэнтр тэніса, таму над паркінгам пабудуюць шэсць тэнісных кортаў. Будаўніцтва кортаў, дарэчы, было адной з умоў прадастаўлення «БелГлобалГаранту» зямельных участкаў.

Пад будынкам будзе пабудаваны і падземны паркінг. З яго можна будзе трапіць у хол комплексу, не выходзячы на вуліцу. На цокальным паверсе размесцяцца пяць крам.

Nashaniva.com