20-гадовага хлопца асудзілі на два гады калоніі за перадачу фота ваеннай тэхнікі

У Магілёўскім абласным судзе 27 сакавіка асудзілі Уладзіслава Папова паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суддзя Алена Картавенка прызначыла Уладзіславу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

04.04.2023 / 12:48

Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён з 24 па 25 лютага 2022 года рабіў фота і відэа ваеннай тэхнікі, вайскоўцаў, а таксама ваеннага аэрадрома ў Бабруйску.

Пасля Уладзіслаў пераслаў не менш за 9 відэафайлаў і фотаздымкаў у тэлеграм-канал, прызнаны «экстрэмісцкім».

Nashaniva.com