Босымі на снег выводзілі затрыманых жыхароў Дзяржынска

Сілавікі адчыталіся аб правядзенні рэйду ў Дзяржынску.

04.04.2023 / 13:12

Увечары 3 красавіка на праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся пяць відэа з затрыманымі з Дзяржынска. Некаторыя з іх «прызнаюцца», што ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў Мінску, паведамляюць праваабаронцы.

Пад відэа аперацыю сілавікоў называюць «адпрацоўкай дэструктыўных ячэек г. Дзяржынска»:

«Некаторыя грамадзяне, якія маюць дачыненне да экстрэмізму, працягваюць спрабаваць здзяйсняць злачынствы і правапарушэнні, а таксама весці агітацыю ў замежных інтарэсах».

На відэа бачна, як сілавікі ў касках і бронекамізэльках са зброяй выводзяць басанож са сваёй хаты на снег аднаго з затрыманых.

Паведамляецца, што супраць некаторых завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Сярод затрыманых ёсць мамы малалетніх дзяцей, жанчына з інваліднасцю. Па інфармацыі сілавікоў, адной з прычын стаў групавы фотаздымак з акцыі пратэсту.

Хапун у Дзяржынску: 45 затрыманых, у людзей на тэлефонах ставяць бот «Магніт». Што яшчэ вядома?

У Дзяржынску сілавікі хадзілі да людзей па спісе

Nashaniva.com