Літва падасць пазоў супраць Беларусі ў міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу

Урад Літвы ўхваліў ініцыятыву мясцовага Міністэрства юстыцыі аб прыцягненні беларускіх уладаў да адказнасці за незаконны ўвоз мігрантаў. Пра гэта 5 красавіка паведаміла Міністэрства юстыцыі Літвы.

05.04.2023 / 16:10

Беларусі будзе выстаўлены пазоў за невыкананне палажэнняў Пратакола аб незаконным увозе мігрантаў па сушы, моры і паветры, які дапаўняе Канвенцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Міністэрства юстыцыі ЛІтвы пачне перамовы аб перадачы спрэчкі ў арбітраж ці Міжнародны суд.

«Дыктатары не маюць імунітэту ад міжнароднага права. Пасля Пуціна настала чарга рэжыму Лукашэнкі ўзяць на сябе адказнасць», — заявіла міністарка юстыцыі Літвы Эвеліна Дабравольская.

Па словах міністаркі ўнутраных спраў Агне Білатайце, Літва робіць вельмі важны і неабходны крок, ініцыюючы ў Міжнародным судзе справу супраць беларускага рэжыму ў сувязі з міграцыйным крызісам. На яе думку, так Літва не толькі абароніць свае інтарэсы, але і прыцягне ўвагу міжнароднай супольнасці да парушэньняў правоў чалавека, учыненых уладамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай МУС Літвы. Абмеркавалі законапраект аб беларусах, гуманітарны ДНЖ і стварэнне працоўнай групы пры МУС

Літва папрасіла ў Еўрасаюза дадатковыя сродкі для ўмацавання мяжы з Беларуссю

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Nashaniva.com