Зяленскі гэтым разам узгадаў Беларусь. І сарваў апладысменты

Выступаючы на плошчы ў Варшаве, куды прыйшло яго паслухаць шмат людзей, украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, бадай, упершыню з пачатку вайны згадаў пра тое, што верыць у перспектывы вольнай Беларусі. 

05.04.2023 / 21:16

«Дарагі польскі народ!

Я ўпэўнены, ты ведаеш, што салідарнасць ахоплівае цяпер больш, чым лёс нашых двух народаў. Калі мы з вамі вольныя — гэта гарантыя, што свабода будзе моцнай ва ўсіх нашых краінах— суседзях, у Еўрасаюзе.

Румынія, Славакія, Літва і іншыя краіны Балтыі — усе мацнейшыя, калі мы вольныя.

Калі мы вольныя — гэта гарантыя, што свабода выстаіць у Малдове, не пакіне Грузіі, і прыйдзе — абавязкова прыйдзе — у Беларусь», — сказаў Зяленскі.

У гэтым месцы ўкраінскі прэзідэнт атрымаў моцныя апладысменты: сярод людзей, якія прыйшлі яго слухаць, было шмат беларусаў.

Чытайце таксама:

«Мы цэнім той факт, што ёсць беларуская апазіцыя, але яна нерэлевантная на сёння». Інтэрв'ю з дарадцам Зяленскага

Nashaniva.com