«Павышанай пагрозы на мяжы з Беларуссю не фіксуецца» — літоўская армія

Армія Літвы не фіксуе павышаных пагроз на мяжы краіны з Беларуссю пасля таго, як беларускае войска перакінула да заходняй мяжы краіны не менш за 10 танкаў. Па словах прадстаўнікоў арміі, на дадзены момант няма падстаў павышаць узровень боегатоўнасці літоўскіх салдат або прымаць дадатковыя меры па ахове межаў краіны.

07.04.2023 / 22:00

Фота ілюстрацыйнае

«Літоўская армія ўвесь час сочыць за сітуацыяй з бяспекай на мяжы. Павышэння пагрозы не зафіксавана.

Падраздзяленне, якое мы бачым ля літоўскай мяжы, дзейнічае ў зоне сваёй адказнасці. У вучэннях таксама ўдзельнічаюць падраздзяленні з Мінска», — гаворыцца ў пісьмовым каментарыі дэпартамента стратэгічных камунікацый літоўскага войска.

«У цяперашні час няма падстаў для дадатковых дзеянняў або рашэнняў», — адзначаецца ў паведамленні.

Гэтая заява стала рэакцыяй на ўчарашняе паведамленне пра тое, што да мяжы ў Літвой была перакінутая тэхніка 120-й брыгады Узброеных сіл Беларусі з Мінска.

Чытайце таксама:

«Я не ведаю, але, хутчэй за ўсё, хлусяць». У ваенкаматах Брэсцкай вобласці тлумачаць, чаму мужчын аўральна забіраюць на зборы

У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка

«Дома мяне чакае любімая мама». На цяперашнія зборы выклікаюць і жанчын-медыкаў

Nashaniva.com