«За паўгадзіны дамы заліло па вокны». Пад Гомелем ноччу прарвала дамбу

Пад Гомелем АСВОД ноччу эвакуіраваў людзей з затопленых дамоў, піша БЕЛТА.

10.04.2023 / 10:33

 

Усе фота: gomel_osvod / vk.com

Паведамленне аб тым, што ў садовым таварыстве «Расінка-2» прарвала дамбу, паступіла ноччу каля паловы чацвёртага. Вада затапіла дамы з людзьмі і гаражы. «Літаральна за паўгадзіны дамы заліло па вокны», — распавялі ў АСВОД.

Ратавальнікі Асвода дапамаглі эвакуіравацца людзям з хатнімі жывёламі.

Паводле звестак Белгідрамета, узровень вады ў рэках паўднёвага ўсходу краіны на 9 красавіка склаў на Cожы ў Гомелі — 628 см (або плюс 9 см за суткі). Таксама плюсуе Днепр у Лоеве: дадаў 35 см за суткі, складае 563 см.

Nashaniva.com