Польскі дыпламат: Мы хочам новых санкцый супраць Беларусі, але не коштам скасавання раней прынятых

Пасол Польшчы пра Еўрасаюзе Анджэй Садась расказаў, што пытанне ўвядзення новых санкцый супраць Беларусі сутыкаецца з немалым супрацівам, звязаным з пытаннем калійных угнаенняў.

10.04.2023 / 22:55

Анджэй Садась. Фота: PAP

Польскі дыпламат абвінаваціў у пасіўнасці Швецыю, якая цяперашнія паўгода старшынюе ў Еўрасаюзе, хоць менавіта на яе Польшча і краіны Балтыі ўскладалі вялікія спадзяванні:

«Шведы практычна нічога з гэтым не робяць. Мы разлічвалі на тое, што шведскае старшынства ва ўсходнім кірунку будзе больш амбіцыйным. На жаль, гэта не спраўдзілася. Мы былі вельмі расчараваныя адсутнасцю амбіцый у плане санкцый супраць Беларусі, так патрэбных з увагі на пераслед апазіцыі ў гэтай краіне, заангажаванне ў вайну на баку Расіі і планы размяшчэння на яе тэрыторыі ядзернай зброі», — заявіў Садось.

Санкцыі супраць беларускага рэжыму таксама, паводле Польскага прэс-агенцтва (РАР), блакуюць і шэраг іншых краін Заходняй Еўропы, якія настойваюць на паслабленні абмежаванняў, якія тычацца экспарту беларускіх угнаенняў.

«Мы не згодныя з тым, што сінхранізацыя беларускіх санкцый з расійскімі азначае зняцце абмежаванняў з асноўнага экспартнага прадукту, якім з'яўляецца беларускі калій. Мы хочам новых санкцый, але не коштам скасавання раней прынятых», — дадаў Садась.

Чытайце таксама:

ААН незадаволеная Літвой, што не дае вазіць беларускі калій

«Хіба адбылося нешта пазітыўнае?» Прэзідэнт Літвы супраць змякчэння санкцый адносна рэжыму Лукашэнкі

Літоўскі бізнэсмен пакаяўся, што дапамагаў «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі

Ёзвяк: За вывад беларускага калію з-пад санкцый выступаюць Партугалія, Бельгія, Нідэрланды і Францыя

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Nashaniva.com