У Столінскім раёне на школьніку загарэлася адзенне. Ён у рэанімацыі

Здарэнне адбылося учора вечарам у Альшанах.

13.04.2023 / 08:02

Сігнал аб тым, што адзінаццацікласнік Альшанскай сярэдняй школы трапіў у рэанімацыйнае аддзяленне, паступіў 12 красавіка ў 22.10, паведамляе МНС.

Высветлілася, што надзвычайнае здарэнне адбылося на прысядзібным участку ў Альшанах. На хлопцу загарэлася адзенне, ён атрымаў апёкі.

Прычыну здарэння высвятляюць спецыялісты.

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Жабінкай, замест машыны — куча металалому

У Іўі ад сонца загарэўся балкон

Кобрынец скраў чужы аўтамабіль, з'ездзіў дахаты, а потым вярнуў машыну на месца

Nashaniva.com