У Воршы на пажары загінулі жанчына і яе 5-гадовы сын

Вечарам 15 красавіка ў МНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры пяціпавярховіка. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. На падлозе ў кухні яны знайшлі 27-гадовую жанчыну з 5-гадовым дзіцем.

16.04.2023 / 08:42

 Скрын відэа СК

Нягледзячы на намаганні лекараў, пацярпелых выратаваць не ўдалося.

Прычына ўзгарання пакуль невядомыя.

Nashaniva.com