Былы гулец «Крумкачоў», які сядзеў за наркотыкі, вярнуўся ў футбол
29-гадовы Алег Дыбаль 21 красавіка правёў цэлы матч за мінскі «Трактар» у другой лізе.
23.04.2023 / 17:16
Алег Дыбаль, фота ФК «Трактар».
У кастрычніку 2018 года Дыбаля, які тады гуляў за «Крумкачы», затрымалі за незаконны абарот псіхатропаў.
Падчас ператрусу ў яго дома сілавікі знайшлі больш за 40 г забароненага рэчыва альфа-PVP.
У студзені 2019 года футбаліст атрымаў 9 гадоў калоніі. Па інфармацыі «НН», Алег Дыбаль выйшаў на волю мінулай восенню. Хутчэй за ўсё, гэта здарылася па амністыі.