У Мінску заўважылі незвычайную для Беларусі машыну ФОТА

Рэдкі трыцыкл Polaris Slingshot SL трапіў у аб'ектыў супрацоўніка выдання Tochka.by. Па словах уладальніка тэхнічнага сродку, гэта нібыта адзіны трыцыкл гэтага вытворцы, зарэгістраваны ў Беларусі. 

26.04.2023 / 16:17

Фота: Tochka.by

Для таго, каб перасоўвацца на «Рагатцы» (менавіта так перакладаецца Slingshot), патрэбна катэгорыя «А», транспартны сродак зарэгістраваны як матацыкл. Пры гэтым пілот і пасажыр размяшчаюцца ўнутры сталёвай прасторавай рамы і прышпіленыя трохкропкавымі рамянямі бяспекі.

Фота: Tochka.by

Як сцвярджае ўладальнік, пад дном трыцыкла ўсталяваны поўны камплект абарон, што ў тэорыі дазваляе выкарыстоўваць Slingshot нават як пазадарожнік. Не кажучы пра тое, што ёй можна карыстацца на дарогах агульнага карыстання. Але ездзіць на ім можна толькі ў шлеме. Сядзенне і салон у гэтым тэхнічным сродку воданепранікальныя.

Фота: Tochka.by

Рухавік у гэтага цуду тэхнікі размяшчаецца спераду, яго аб'ём 2,4 літра магутнасцю 173 конскія сілы. Маса трыцыкла складае 783 кілаграма. Максімальная хуткасць вызначаная як 200 км/г, разгон з 0 да 100 па пашпарце займае 4,5 секунды, але на практыцы гэтага дабіцца цяжка.

Чытайце таксама:

Паўднёвая Карэя забараніла ўвоз у Беларусь аўтамабіляў, даражэйшых за $50 тысяч

Lada паказала свой першы электрамабіль. Яго будуюць на базе Dacia Logan MCV родам з 2006 года

Як адрозніваюцца цэны на новыя аўто ў Еўропе і Беларусі

Nashaniva.com