У Расіі затрымалі вядомую блогерку-«інфацыганку» Алену Бліноўскую

Жанчыну затрымалі пры спробе выехаць з краіны. Ёй у віну ставяць ухіленне ад выплаты падаткаў.

27.04.2023 / 09:25

Блогера Алену Бліноўскую затрымалі на мяжы пры спробе пакінуць краіну, паведамляе РБК. У офісе і па месцы пражывання блогера праводзяцца ператрусы, яе абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай.

«Па даных следства, Бліноўская, аказваючы інфармацыйныя паслугі з дапамогай інтэрнэта, выкарыстоўваючы схему «драбнення» бізнэсу, прынізіла атрыманыя даходы і не заплаціла за перыяд 2019-2021 гадоў падатак на даданую вартасць і падатак на даходы фізічных асоб на агульную суму звыш 918 млн расійскіх рублёў (каля 12 мільёнаў даляраў). Акрамя таго, у мэтах надання бачнасці правамернага валодання, карыстання і распараджэння атрыманымі грашовымі сродкамі, легалізавала іх шляхам здзяйснення фінансавых аперацый», — расказалі ў СК.

Nashaniva.com