Полк Каліноўскага рыхтуецца да ўкраінскага контрнаступу

Рэкруты палка Каліноўскага разам з украінскімі вайскоўцамі рыхтуюцца да контрнаступу. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік палка Хрысціна «Чабор».

01.05.2023 / 11:58

 

Афіцыйны прадстаўнік палка Хрысціна «Чабор». Скрын відэа

Ваяры праходзяць падрыхтоўку ў інструктараў, якія атрымалі досвед у расійска-украінскай вайне.

«Калі непасрэдна гэта[контрнаступ] будзе, мы вас інфармаваць не можам, але вядома адно — Украіна вернецца да межаў 1991 года», — сказала спікерка, дадаўшы, што контрнаступ адбудзецца «вось-вось».

Ваяры палка на мінулым тыдні працягвалі выконваць баявыя задачы, падрабязнасці якіх не раскрываюць. Некалькі чалавек былі параненыя. Страт на мінулым тыдні не было.

Nashaniva.com