У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы

Расійскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Бранскай вобласці Расіі падарвалі чыгуначнае палатно.

02.05.2023 / 20:50

Як паведамляецца, невядомыя зладзілі падрыў чыгункі, па якой ішоў грузавы састаў. Вагоны перакуліліся. На месца едуць экстранныя службы.

Nashaniva.com