Чарговая страляніна ў Сербіі: восем загінулых, 13 параненых

У Сербіі малады чалавек адкрыў агонь з аўтамабіля, забіўшы прынамсі 8 чалавек і параніўшы 13 чалавек. Надзвычайнае здарэнне адбылося непадалёк ад Бялграда позна ўвечары ў чацвер. Гэта стала другім масавым забойствам у Сербіі за апошнія два дні, паведамляе «Украінская праўда».

05.05.2023 / 07:13

Скрыншот відэа

21-гадовы хлопец страляў па людзях каля горада Младэнавац, прыкладна за 50 кіламетраў на поўдзень ад сталіцы. Паліцыя яго шукае.

Стральба адбылася на наступны дзень пасля таго, як 13-гадовы хлопчык, выкарыстоўваючы зброю свайго бацькі, зладзіў стральбу ў школе ў Бялградзе, у выніку якога загінулі восем яго аднакласнікаў і школьны ахоўнік.

Міністр унутраных спраў Сербіі Браціслаў Гашыч назваў страляніну ў чацвер «тэрарыстычным актам».

Да аперацыі па затрыманні падазраванага прыцягнутыя спецпадраздзяленні паліцыі і верталёты, а таксама карэты хуткай дапамогі.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў пакуль невядома, і паліцыя не зрабіла ніякіх заяваў.

Nashaniva.com