Уначы расіяне атакавалі Днепрапятроўскую вобласць

Расійскія войскі сёння ўначы, 5 мая, спрабавалі атакаваць Днепрапятроўскую вобласць двума беспілотнікамі, усе цэлі былі знішчаныя сіламі СПА, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка вобласці Сяргея Лысака.

05.05.2023 / 08:04

Пад агнём варожай артылерыі зноў апынуўся горад Нікапаль.

З-за абстрэлаў у горадзе пашкоджаны 10 прыватных дамоў, платы і гаспадарчае збудаванне. Разбіта лінія электраперадачы і 2 газаправоды. На шчасце, абышлося без загінулых і пацярпелых.

Nashaniva.com