Касірка выдала выпадкова кліенту лішнія 20 тысяч рублёў. Зараз яго шукае міліцыя, а дзяўчына павінна кампенсаваць грошы

Касірка аднаго з банкаў выдала кліенту лішнія 20 тысяч рублёў. Да канца мая яна павінна пакрыць банку шкоду. Здарэнне адбылося ў адным з абменнікаў на вуліцы Прытыцкага. Пра сваю гісторыі дзяўчына расказала ў сваім інстаграме.

05.05.2023 / 08:43

«Я аказалася ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і прашу аб дапамозе! Я працую ў банку на пасадзе касіра. Падчас валютна-абменнай аперацыі 21 красавіка выпадкова былі перададзены лішнія грошы у памеры 20 000 беларускіх рублёў. Цяпер я спрабую знайсці чалавека, які гэтую суму ўзяў, у адваротным выпадку мне давядзецца кампенсаваць яе самой. Магчыма, вы яго бачылі», — расказала яна

Далей яна апавяла, што адбылося.

«Дзесьці ў 10.50 кліент перадаў мне 40 тысяч рублёў, хацеў купіць даляры на 37 тысяч. Я яму вярнула тры тысячы, на астатнія грошы прадала даляры. Выдала ўсё правільна, з чэкам. Ён іх забраў. У мяне на стале заставаліся тыя 40 тысяч, якія мужчына мне першапачаткова даў. Я пачала іх хаваць у сейф, палову паспела, 20 тысяч яшчэ заставаліся на стале. Як толькі я хацела ўзяць іх у рукі, ён папрасіў мяне пералічыць даляры на падліковай машынцы, каб яму не лічыць ўручную. Кажу: добра. Бяру іх, пералічваю — усё правільна. Потым я машынальна кладу даляры на гэтыя 20 тысяч рублёў, якія ляжалі на стале, і вяртаю мужчыну.

Мне здаецца, гэты чалавек зразумеў, што нешта не так. Ён пакруціў грошы ў руках, паглядзеў на іх, але ў мяне нічога не спытаў. Паклаў усё ў заплечнік і пайшоў. Калі я перад абедам лічыла касу, як раз і зразумела, што не хапае такой сумы. На камеры відэаназірання відаць, што гэтыя грошы я аддала гэтаму мужчыну разам з далярамі.

Я спадзявалася, што чалавек усё ж такі заўважыць і вернецца. Мы чакалі да канца дня, потым былі вялікія выходныя, у суме ўжо прайшло больш за тыдзень — так ніхто і не прыйшоў. Я напісала заяву ў міліцыю. Пошукі гэтага чалавека ідуць, пакуль удалося даведацца толькі тое, што ён сышоў з нашага аддзялення на вуліцы Прытыцкага кудысьці ў двары. 37 тысяч рублёў — як раз такая сума, пры якой пашпарт для куплі валюты не патрабуецца, таму яго даных няма.

Я працую каля трох гадоў, і ніколі такіх выпадкаў раней не было. Калі б была якая-небудзь тысяча рублёў, я б не звярталася па дапамогу, але сума вялікая. Гэта каля 7 тысяч даляраў. Тэрмін пагашэння сумы на працы — да канца мая. Калі прыйдзецца самой закладваць — нават не ведаю, што рабіць, гэта вельмі шмат для мяне», — расказала яна.

На выгляд чалавеку 30-35 гадоў, рост высокі, целасклад хударлявы, валасы чорныя кароткія.

Быў апрануты ў карычневую куртку, сінія джынсы, жоўтую футболку, спартыўнуы абутак з белымі палоскамі, акуляры, пры сабе меў цэры заплечнік з чорным.

Інфармацыю просяць паведамляць у Фрунзенскае РУУС Мінска па тэлефонах +375 (29) 394-67-67; +375 (33) 647-62-74 альбо 102.

Чытайце таксама:

Беларус даў на мяжы хабар 10 еўра — і атрымаў штраф 6200 еўра

Супрацоўніца «Белпошты» скрала 490 тысяч рублёў. Прычым яна працавала няпоўны месяц

Мінчук забіў чалавека, які не прыбраў за сваім сабакам

Nashaniva.com