Расія наўрад ці зможа цалкам абараніць свае чыгункі ад дыверсій — разведка Брытаніі

Інцыдэнты на чыгунцы ў памежных з Украінай раёнах Расіі відавочна працягнуцца, таму што ахоўваць такую гіганцкую сетку шляхоў няпроста. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Міністэрства абароны Брытаніі аб расійска-ўкраінскай вайне ад 5 мая, піша «Еўрапейская праўда».

05.05.2023 / 10:16

Сыход цягніка з рэйкаў падчас дыверсіі ў Бранскай вобласці

Разведка адзначае, што апошнім часам узрасла колькасць інцыдэнтаў на расійскай чыгунцы ў памежных з Украінай раёнах, якія ўважаюцца за дыверсію невядомых асоб, і такія выпадкі амаль дакладна зрывалі чыгуначныя пастаўкі для патрэб сіл РФ — прынамсі на кароткі час у канкрэтных месцах.

«Хоць чыгуначныя брыгады здольныя хутка аднаўляць лініі, гэтыя інцыдэнты павялічваюць ціск на сілы ўнутранай бяспекі РФ, якія, хутчэй за ўсё, не змогуць цалкам засцерагчы разгалінаваную і ўразлівую сетку чыгунак Расіі ад нападаў», — адзначаюць у аглядзе.

У папярэднім аглядзе таксама распавядалі, што Расіі, імаверна, давядзецца мяняць сістэму пастаўкі паліва праз рэгулярныя ўдары па базах захоўвання ў памежных з Украінай раёнах.

Чытаць таксама:

У Бранскай вобласці цягнік пусцілі пад адхон. Выглядае, што згарэў беларускі цеплавоз

Было тры выбухі, утварылася варонка два з паловай метры — новыя падрабязнасці здарэння ў Бранскай вобласці

У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы

Nashaniva.com