Зборная Польшчы па хакеі вярнулася ў сусветную эліту

У Брытаніі ўчора завяршыўся чэмпіянат свету па хакеі ў першым дывізіёне групы «А». У сусветную эліту вярнуліся зборныя Вялікабрытаніі і Польшчы.

06.05.2023 / 08:29

Фота Karl Denham / ІІХФ

Палякі ўчора перамаглі Румынію (6:2) і фінашавалі на другім месцы. Падчас групавога турніра Польшча выйграла таксама ў Літвы (7:0), Паўднёвай Карэі (7:0) і Італіі (4:0) і толькі прайграла ў авертайме Брытаніі (4:5). Каманда закінула больш за ўсіх шайбаў на турніры (28).

Цікава, што зборная на турніры была прадстаўлена гульцамі з мясцовага чэмпіянату, там было толькі тры легіянеры.

Такім чынам у элітным дывізіёне палякі згуляюць упершыню з 2002 года.

Зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад міжнародных турніраў, таму зноў прапусцяць чэмпіянат свету ў вышэйшым дывізіёне, які стартуе 12 мая ў Тамперэ і Рызе.

Nashaniva.com