У Смаленску затрымалі грамадзянку Беларусі з кілаграмам гераіну

12.11.2009 / 16:48

Супрацоўнікі Памежнай службы ФСБ Расіі сумесна з наркапаліцэйскімі затрымалі 11 лістапада ў Смаленскай вобласці грамадзянку Беларусі, якая спрабавала ўвезці на тэрыторыю Расіі кілаграмам гераіну.

Пра гэта паведамляе РІА Навіны са спасылкай на цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ.

Жанчына была затрыманая ў аддзяленні мытнага афармлення ў раёне населенага пункта Чырвоная Горка Красненскага раёна Смаленскай вобласці. Пры аглядзе яе аўтамабіля супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі кілаграмовы пакет з парашком бэзавага колеру. Экспертыза вызначыла, што гэта гераін.